Галоўныя мэты агульных намаганняў


6 ліпеня ў нашым раёне прайшла выязная калегія ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельскага аблвыканкама, на якой разглядаліся тры тэмы: аб рэалізацыі праграмы па энергазабеспячэнню і ходу мадэрнізацыі і будаўніцтва крыніц цеплазабеспячэння; аб стане разлікаў насельніцтва і юрыдычных асоб за жыллёва-камунальныя паслугі і выніках работы па забіранню пратэрмінаванай запазычанасці, забеспячэнню поўнай аплаты бягучых плацяжоў за гэтыя паслугі; аб эфектыўнасці работы з кадрамі ў арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці, ходзе выканання праграмы «Кадры 2011-2012 гг.».



У рабоце калегіі прынялі ўдзел начальнік упраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гомельскай вобласці В.А. Руноў, першы намеснік начальніка УЖКГ Гомельскага аблвыканкама П.Я. Паўлаў, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў камунальна-бытавых прадпрыемстваў С.А. Алейнікаў.
Адкрываючы  мерапрыемства, старшыня раённага выканаўчага камітэта А.І. Ціток расказаў прыезжым аб раёне, клопатах і дасягненнях хайнічан, адзначыў важкі ўклад у гэта жыллёва-камунальнай галіны раёна.



Першай часткай мерапрыемства быў выезд удзельнікаў калегіі на некаторыя аб’екты, азнаямленне з іх работай. Адбылося наведванне аб’екта «Рэканструкцыя ачысных збудаванняў гаспадарча-бытавой каналізацыі з напорным калектарам ад КНС па вул. Чапаева г. Хойнікі», дзе паказана, як праводзіцца пракладка каналізацыйнага калектара бестраншэйным спосабам. У разлікова-даведачным цэнтры пазнаёміліся са станам спраў па разліках насельніцтва за жыллёва-камунальныя паслугі і выніках працы па забіранню пратэрмінаванай запазычанасці за паслугі ЖКГ, забеспячэнню поўнай аплаты бягучых плацяжоў за гэтыя паслугі. У гасцініцы «Журавінка» пацікавіліся станам спраў па аказанню насельніцтву дадатковых платных паслуг. Плён рэканструкцыйных работ быў прадэманстраваны пры наведванні першай гарадской лазні.
Калегі назіралі, дзяліліся вопытам, закраналі праблемы, аб якіх вялася сур’ёзная размова ў час пленарнага пасяджэння. Да слова, аб хойніцкіх камунальніках у гэты дзень было сказана многа добрых слоў ад калег і кіраўніцтва, і гэта вельмі прыемна.



Падводзячы вынік убачанаму і пачутаму, П.Я. Паўлаў заўважыў, што некаторыя мерапрыемствы па разглядваемых пытаннях яшчэ не выкананы. А выканаць іх, удакладніў ён, усё роўна абавязкова давядзецца. Першы намеснік начальніка ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама настроіў кіраўнікоў раённых жылкамунгасаў на сур’ёзны аналіз праводзімай работы. Пачынаючы нешта рабіць, трэба спачатку ўсё пралічыць, упэўніцца, наколькі эканамічна мэтазгодна тое або іншае пачынанне. Сёння кожны кіраўнік павінен быць яшчэ і эканамістам, бо жыццё прымушае нас лічыць. А яшчэ – эканоміць, разумна, па-гаспадарску падыходзіць да вырашэння кожнага пытання.



Ці ёсць карысць ад падобных мерапрыемстваў? Безумоўна. Кіраўнікі жыллёва-камунальных  служб Гомельшчыны яшчэ раз узнялі пытанні, хвалюючыя іх, закранулі праблемы, якія патрабуюць вырашэння, паразмаўлялі, падзяліліся вопытам. А яшчэ, думаецца, яны паехалі дамоў пад уражаннем прыгажэйшых месц Хойнікшчыны (у праграме мерапрыемства было наведванне гарадскога парка і раённага краязнаўчага музея). Да таго ж, кожны з удзельнікаў калегіі атрымаў сумесны фотаздымак на памяць аб прайшоўшай дзелавой сустрэчы.  



     Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *