Сабаку – на павадок


На вуліцах нашага горада не змяншаецца колькасць вольна бегаючых сабак. Далёка не ўсе яны з’яўляюцца, так бы мовіць, безгаспадарчымі. Часцей за ўсё жывёлы без перашкоды – праз ненадзейную агароджу – пакідаюць двор свайго гаспадара ў прыватным сектары, праз пэўны час такім жа чынам туды і вяртаюцца. 

Каб папярэдзіць падобнае, а значыць і выпадкі ўкусаў людзей, неабходна нагадаць уладальнікам сабак аб адказнасці.
У Беларусі за парушэнне Правіл утрымання дамашніх сабак прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 1 да 15 базавых велічынь. Калі ў выпадку такога парушэння нанесены ўрон здароўю людзей або маёмасці, то штраф можа скласці да 30 базавых велічынь, таксама магчымы адміністрацыйны арышт.
У сілу вышэйсказанага паклапаціцеся аб тым, каб сабака не мог пакінуць двор самастойна, завярэнні тыпу «ён сарваўся з цэпа» не прымаюцца. А калі вы вырашылі пайсці па справах з сабакам, то па-за межамі свайго домаўладання вазьміце яго на павадок, а пры неабходнасці надзеньце наморднік.

Ірына ЛУКАШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *