Ударную працу – юбілею горада

Добраўпарадкаванне

Згодна з планам мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання  500-годдзя горада Хойнікі намячалася правесці два суботнікі з пералічэннем грашовых сродкаў на добраахвотнай аснове. Першы суботнік прайшоў 16 чэрвеня, ад якога паступіла пералічэнняў суме 34 мільёны рублёў.



У дзень другога суботніка, 14 ліпеня, у эпіцэнтры работ былі помнік загінуўшым воінам-афганцам і дзіцячая пляцоўка ў мікрараёне «Юбілейны», дзе работы і зараз працягваюцца. На рэканструкцыі помніка былі задзейнічаны ДЭУ-155, ДЭУ-45, ДБУ-23, КЖУП «Хойніцкі камунальнік», ПМК, «Хойнікірамбуд», а таксама воіны-інтэрнацыяналісты. На каркас помніка нанесена штукарка, п’едэстал аздоблены пліткай, па перыметру помніка размесцяцца мемарыяльныя пліты ў памяць загінуўшых землякоў, а па ініцыятыве саміх воінаў-афганцаў з боку фасада будзе ўстаноўлена пліта-мемарыял.



На агароджванні дзіцячай пляцоўкі слаўна папрацавалі калектывы ПДРЭЗ і леспрамгаса, якія прадставілі для гэтага піламатэрыялы. На добраўпарадкаванні тэрыторыі, прылягаючай да дома-навасёла па вул. Савецкая, 19а, у дзень суботніка працавалі педагогі, якім жыллё ў гэтым доме выдзелена. Калектыў райпо займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі ў раёне сваіх прадпрыемстваў – плануемага дзіцячага кафэ, ціра і піўбара.



У дзень суботніка і на тэрыторыях сельсаветаў праведзены вялікі аб’ём работ  па навядзенню парадку на зямлі – устанаўлівалася і фарбавалася агароджа, скошвалася пустазелле, кіпела праца на пляцоўках, дзе знесены пустуючыя дамы. Асаблівай стараннасцю вызначыліся калектывы лясгаса, завода ЖБВ, АТУП-14, торфабрыкетнага завода, РАНС.



А. ГУРА, намеснік старшыні райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *