Ад родных ніў…

Год малой радзімы

У Барысаўшчынскім сельвыканкаме з’явілася своеасабовае дрэва памяці.

Яно займае цэнтральнае месца ў інфармацыйным кутку, прысвечаным Году малой радзімы. Дарэчы, аб стварэнні такіх куткоў у кожным сельвыканкаме мы нядаўна паведамлялі.

На дрэве памяці здымкі розных часоў, якія распавядаюць аб жыхарах сельсавета, важных падзеях, святах.
Побач на адным са стэндаў можна ўбачыць фотаздымкі і рэпрадукцыі, гістарычныя даведкі аб былой сядзібе Ястржэмбскіх.

Таксама маецца інфармацыя аб гісторыі Віцьеўскай школы, мясцовага сельгаспрадпрыемства.
Такія куткі пастаянна папаўняюцца. Калі ў вас ёсць экспанаты для іх, перадавайце ў сельвыканкамы.

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *