Не ўсюды гатовы

Спорт

У нашым раёне ў сямі з васьмі сельгаспрадпрыемстваў ёсць сталовыя для харчавання рабочых. У чатырох гаспадарках сталовыя функцыяніруюць у вясенне-летні перыяд, дзе рыхтуюцца гарачыя абеды для іх работнікаў, ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” закупляе абеды ў сталовай агракамбіната “Віць”.

Перад пачаткам веснавых палявых работ праведзена праверка па гатоўнасці  да сезона. Яна паказала, што ў сталовых КСУПаў “Веляцін”, “Судкова” праведзены касметычны рамонт. КУП “Аравічы” зараз праводзіць капітальны рамонт будынка (замена даху, столі ў абедзеннай зале).

Многа непарадкаў выяўлена ў КСУП “Велікаборскі”: працякае дах, сцены і столь будынка пакрыты цвіллю, плямы на столі і сценах ад талых вод. Касметычны рамонт патрабуецца правесці ў сталовых агракамбіната “Віць” і эксбазы “Стралічава”.

Не выдадзены дазвол на эксплуатацыю сталовай сельгаспрадпрыемства “Велікаборскі”. Кіраўніцтвам гаспадаркі не падавалася і заяўка на абследаванне і ўзнаўленне эксплуатацыі пасля зімовага сезона. Да таго ж, тут недастаткова сталовага і чайнага посуду па колькасці механізатараў, якія харчуюцца. Не агледжаны аўтатранспарт, на якім дастаўляюцца абеды ў поле.

Ва ўсіх гаспадарках раёна арганізавана двухразовае гарачае харчаванне, за выключэннем КСУП “Велікаборскі”, дзе яно аднаразовае. Для перавозкі абедаў у поле закуплены тэрмасы, аднак іх недастаткова ў “Велікаборскім” і агракамбінаце “Віць”. Пітная вада падвозіцца ў бідонах.Тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне спраўнае. Усе паступаючыя харчовыя тавары маюць дакументы, пацвярджаючыя якасць і бяспеку. Фактаў ужывання прадуктаў з прайшоўшым тэрмінам годнасці не выяўлена. Асартымент страў разнастайны. Сталовыя забяспечаны мыючымі і дэзінфіцыруючымі сродкамі для мыцця і санапрацоўкі посуду і раздзелачнага інвентару.

Работнікі сталовых і раздатчыцы абедаў прайшлі перыядычныя медагляды і гігіенічную падрыхтоўку.

Спецыялістамі райЦГЭ праводзіцца адбор проб гатовых кулінарных страў для лабараторных даследаванняў па паказчыках бяспекі. Задача санітарнай службы – не дапусціць успышак інфекцыйных захворванняў, звязаных з харчаваннем у палявых умовах.



Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны
санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *