Ідзе збор подпісаў


Акруговая камісія Хойніцкай выбарчай акругі № 47  на сваім пасяджэнні 17 ліпеня 2012 года  прыняла рашэнне аб рэгістрацыі 3 ініцыятыўных груп па збору подпісаў выбаршчыкаў для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.



Членам ініцыятыўных груп выдадзены пасведчанні, і ў цяперашні момант ідзе збор подпісаў на карысць патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы.
Як адзначыла старшыня Хойніцкай акруговай выбарчай камісіі № 47 Л.Ф. Кулакоўская, працягваецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад працоўных калектываў і палітычных партый. У акруговую выбарчую камісію № 47 наконт гэтага пакуль заяў не паступіла.



Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *