Суперпрызы ад «Суперлато»


Прыз, які сёлета ў час розыгрышу дастаўся нашаму раёну ў межах дабрачыннай акцыі “Суперлато  – дзецям”, быў перададзены гарадской СШ № 3.

Падарункі ад “Суперлато” ў мінулую пятніцу даставілі з Мінска работнікі Беларускай рэспубліканскай нацыянальнай спартыўнай латарэі “Суперлато”. Калектыў і вучні школы выйшлі сустракаць гасцей хлебам-соллю і кветкамі. Рабятам прывезлі спартыўны інвентар агульным коштам тры мільёны рублёў: абручы, валейбольныя і баскетбольныя мячы, дартс, тэнісныя ракеткі і многа іншага. Вучні парадавалі творчую брыгаду  сваёй фізічнай падрыхтоўкай і заўзятым настроем.

Дырэктар школы С.М. Зубок ад імя вучняў і педагогаў падзякаваў прадстаўнікам “Суперлато” за цудоўныя падарункі і выказаў надзею, што з іх дапамогай дзеці адолеюць новыя спартыўныя вяршыні. Моманты ўручэння падарункаў былі паказаны па Першаму нацыянальнаму тэлеканалу ў мінулую нядзелю.


Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *