Жыццё высокай пробы

Людзі і лёсы

Задалася такім пытаннем: як пары, пражыўшыя 50 год разам, змаглі зберагчы свае адносіны і пранесці любоў і павагу адзін да аднаго праз дзесяцігоддзі? Спытала пра гэта ў мужа і жонкі Літвінкаў, залатых юбіляраў. Васілій Міхайлавіч адказаў: ? Трэба саступаць любімаму чалавеку. – У якіх выпадках? – цікаўлюся. – Ва ўсіх!



Гісторыя гэтай сям’і пачалася з яе заснавальнікаў. Васілій Міхайлавіч нарадзіўся ў 1939 годзе у в. Малішаў. У 1956 годзе ён закончыў сярэднюю школу № 1 г. Хойнікі і пайшоў вучыцца ў Рудакоўскае вучылішча, пасля яго заканчэння навучальнай установы ў 1958 годзе з такімі ж маладымі хлопцамі, як сам, паехаў на асваенне цаліны ў Казахстан.
У 1960 годзе вярнуўся на радзіму і ўвесь час да выхаду на пенсію ў 2003 працаваў вадзіцелем у райвыканкаме і былым калгасе імя Калініна. 



Алена Вікенцьеўна, равесніца свайго мужа, нарадзілася ў в. Чырвоная Ніва. Закончыўшы сярэднюю школу № 2, пайшла працаваць расфасоўшчыцай на кансервавы завод, а з 1967 года і да пенсіі жанчына была і афіцыянткай, і поварам у сталовай гэтай гаспадаркі.
Залатыя юбіляры сустрэліся ўпершыню ў 1961 годзе. Пазнаёміліся Васілій і Алена традыцыйна для тых часоў, на танцах у сельскім клубе в. Малішаў. Праз год пара вырашыла стварыць сям’ю.



Ліпеньскім днём 1962 года сённяшнія юбіляры сталі маладажонамі. Васілій прывёў маладую жонку ў дом, які пабудаваў сам. Праз год сям’я радавалася нараджэнню дачкі Галіны. У 1968 годзе з’явілася на свет малодшая дачка Святлана.
З часам дочкі пайшлі замуж, нарадзілі сваіх дзяцей. Зараз у Васілія Мікалаевіча і Алены Вікенцьеўны два ўнукі, адна ўнучка і адна праўнучка.



Нядаўна муж і жонка Літвінкі адсвяткавалі 50-годдзе залатога вяселля. Ва ўтульнай абстаноўцы гарадскога Дома абрадаў начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама А.М. Дземідзенка правяла сімвалічную цырымонію рэгістрацыі залатога шлюбу ў прысутнасці родных і блізкіх юбіляраў. Павіншавала іх і ўручыла прывітальны адрас ад старшыні райвыканкама А.І. Цітка ўпраўляючая справамі Т.А. Протчанка. Таксама павіншавалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Н.А. Слесарэнка і в.а. дырэктара ТЦСАН Л.І. Чэх. Былі тут прадстаўнікі арганізацый, дзе працавалі Літвінкі, – Г.М. Кучарава, Л.В. Галеня, А.В. Ходас. Павіншавалі – уручылі падарункі, пажадалі доўгага сямейнага жыцця.   


 


Алеся ЯЧЫЧЭНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *