Міжнародны лагер «Бе-La-Русь»

Тэрыторыя моладзі

Адзін раз у год на мяжы трох дзяржаў – Беларусі, Расіі і Літвы – з’яўляецца амаль цэлы горад. Жыхары яго – моладзь, а падзея, якая ўсіх збірае, – гэта міжнародны лагер «Бе-La-Русь». Прымаючым бокам сёлета выступіла Латвія. 

Гомельшчыну на ім прадстаўляла дэлегацыя з 25 чалавек, у склад якой увайшла і першы сакратар раённага камітэта БРСМ Л.А. Гаркуша.

Удзел у мерыпрыемствах на працягу чатырох дзён прынялі амаль 500 чалавек. Кожная краіна прадстаўляла свае нацыянальныя культурныя традыцыі. Не абышлі ўвагай і самую папулярную тэму гэтага лета – футбол.

Як падзялілася Людміла Аляксандраўна, кожны дзень быў напоўнены знаёмствамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, сустрэчамі, майстар-класамі: «Мы здавалі нормы «ГТО» – у сучаснай манеры, канешне. У сваю чаргу беларуская дэлегацыя прапанавала змайстраваць ляльку-абярэг. Удзельнічалі ў флэшмобе, усклалі кветкі да «Кургана Дружбы» – помніка ў гонар партызан і падпольшчыкаў трох краін. Галоўнае, што дае такое мерапрыемства, – захоўванне традыцый, наладжванне ўзаемасувязей, супрацоўніцтва».

Вольга БЕЛАШ.