Дэкаднік пажарнай бяспекі

Службы информируют

З улікам складанай аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі Хойніцкага раёна аб’яўлены дэкаднік пажарнай бяспекі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе. Работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзіцца актыўная прафілактычная работа ў жылым сектары.

Выратавальнікі праводзяць гутаркі з насельніцтвам пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, правяраюць стан электраправодкі і электраабсталявання, нагадваюць аб захаванні правіл пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама праводзяць тлумачальную работу пра неабходнасць падтрымання ў спраўным стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Работнікі аддзела не пакідаюць без увагі тэму неасцярожнага абыходжання з агнём, нагадваючы пра тое, што безумоўным лідэрам у пераліку прычын, па якіх узнікаюць пажары, было і застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. Статыстыка сведчыць, што 90% усіх пажараў узнікае па віне людзей, якія не ведаюць правілаў пажарнай бяспекі або безадказна адносяцца да іх выканання.

Па інфармацыі РАНС.