Акцэнты тыдня


У цэнтры ўвагі чарговага пасяджэння каардынацыйнага савета 10 жніўня была  актывізацыя  работы   па  выкананню   мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на зямлі.



– Патрабаванні навядзення парадку будуць пастаяннымі, а замацаваныя тэрыторыі нікуды не знікнуць, ды і ўдзел жыхароў у гэтым павінен быць максімальным, –  падкрэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня каардынацыйнага савета Г.В. Бондар перад тым, як прыступіць да заслухоўвання справаздач адказных асоб аб тым, што было зроблена на прайшоўшым тыдні.



Як прыемны факт адзначалася тое, што гаспадары прыватных домаўладанняў па вуліцах Сялянская, Мележа, Вакзальная праводзяць афарбоўку фасадаў сваіх дамоў уласнымі сіламі. У той жа час трэба актывізаваць работу з насельніцтвам як у горадзе, так і сельскіх населеных пунктах раёна па афарбоўцы фасадаў і рамонту агароджванняў прыватных домаўладанняў.Таксама было дадзена даручэнне адказным службам па прывядзенню ў належны стан аб’ектаў сельгаспрадпрыемстваў раёна.



Дадзена даручэнне РАУС прапрацаваць з катэгорыяй беспрацоўнага насельніцтва пытанне навядзення парадку на іх домаўладаннях і нарыхтоўкі дроў на зіму.
Прызнана нездавальняючай работа землеў-парадкавальнай службы за мінулы тыдзень па ўвядзенню  земляў у севазварот, па асваенню сродкаў на зносе пустуючых дамоў.
Старшыням сельскіх Саветаў, кіраўніцтву ЖКГ, архітэктару раёна трэба больш адказна падыходзіць да выканання даручэнняў па навядзенню парадку на зямлі, шырэй прымяняючы меры згодна з заканадаўствам. А ўсім кіраўнікам, якія прысутнічаюць на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама, не чакаць, калі пры дэманстрацыі слайдаў будуць паказаны іх падначаленыя як не самыя лепшыя ў добраўпарадкаванні свайго жылля, а выкарыстаць кіраўніцкі рэсурс для таго, каб такога не назіралася.
На пасяджэнні дадзены даручэнні наконт навядзення парадку, выкананне якіх будзе абмеркавана на наступным кардынацыйным савеце.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *