500 гадоў святкуе родны горад!

Рэха падзеі

Прывітальны адрас ад кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама з нагоды 500-годдзя г. Хойнікі



Паважаныя жыхары горада Хойнікі! Ад імя Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў прыміце самыя сардэчныя віншаванні ў сувязі са знамянальнай падзеяй – 500-годдзем з дня заснавання Хойнік.



Зямля дзівоснай прыроды, гасцінных і працавітых людзей, калыска беларускай літаратуры, падарыўшая нам Івана Мележа і Барыса Сачанку.
За сваю шматвяковую гісторыю горад перажыў нямала падзей – шчаслівых і трагічных. Пераломным момантам у яго лёсе стала тэхнагенная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. Але гэта край моцных духам, мэтанакіраваных і рашучых людзей, здольных будаваць будучае сваёй малой радзімы.
Сёння Хойнікі – адзін з дынамічна развіваючыхся раённых цэнтраў Гомельшчыны. І ў гэтым ёсць заслуга кожнага, хто жыве і працуе на гэтай цудоўнай зямлі. Важкі ўклад у развіццё горада ўносіць маладое пакаленне жыхароў, якія працуюць на карысць роднага краю, імкнуцца зрабіць яго прыгожым і сучасным.



За апошнія гады многае змянілася ў развіцці сацыяльнай інфраструктуры Хойнік, будаўніцтве жылля, удасканальванні работы ўстаноў адукацыі, культуры, спорту.
Дастойна жыць і дабівацца пастаўленых мэт вам дапамагаюць высокая адказнасць за лёс сваёй зямлі, спрадвечная працавітасць, багаты жыццёвы і практычны вопыт старэйшага пакалення.



У гэты слаўны юбілей мы ад усёй душы жадаем жыхарам Хойнік міру і дабрабыту, шчасця і дабра.
Няхай добрыя справы і пачынанні, творчасць і клопат жыхароў горада заўсёды будуць накіраваны на далейшае развіццё і працвітанне роднага краю.



Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
У.А. ДВОРНІК.
Старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў
  М.А. БОНДАР.  


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *