Праславілі Хойнікшчыну

Людзі і лёсы

Неаддзельныя ад гісторыі горада і раёна яго людзі. Іх слаўнай працай, подзвігамі, учынкамі славіцца родная Хойнікшчына.



Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна
На падставе рашэння Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта ад 13.08.2012 № 773 на 23-й пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 20 жніўня 2012 года вырашана за высокія дасягненні ў спорце прысвоіць званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна» Худзенка Вользе Сяргееўне – студэнтцы Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, майстру спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па грэблі на байдарках і каноэ, пераможцы чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў па грэблі на байдарках і каноэ 2010 года, чэмпіёнцы Еўропы і бронзаваму прызёру чэмпіянату міру 2011 года, бронзаваму прызёру ХХХ Летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане.
У спісе Ганаровых грамадзян нашага раёна Худзенка Вольга Сяргееўна не першая.


Такое ж званне прысвоена ў 2011 годзе за высокія дасягненні ў спорце Кухарэнку Сяргею Пятровічу – майстру спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па дзюдо і самба, удзельніку Алімпійскіх гульняў 2000-га і 2004 года, неаднаразоваму прызёру чэмпіянатаў міру і Еўропы, 10-разоваму чэмпіёну Рэспублікі Беларусь  па дзюдо.
А таксама Обухаву Аляксандру Іванавічу – былому старшыні Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта, чыя дзейнасць прыйшлася на час пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, за важкі ўклад у развіццё Хойніцкага раёна, значныя поспехі ў вытворчай дзейнасці, актыўны ўдзел у ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС.



Героі Сацыялістычнай Працы
Алена Яфімаўна Вяргейчык
, брыгадзір брыгады па адкорму маладняку буйной рагатай жывёлы ў саўгасе «Судкова»;
Аляксандр Іванавіч Ганжа, машыніст экскаватара Хойніцкага будаўніча-мантажнага ўпраўлення трэста «Калінкавічыводбуд»;
Уладзімір Паўлавіч Кот, звеннявы механізаванага звяна калгаса «Кастрычнік»;
Люцыян Васільевіч Сакоўскі, механізатар калгаса «Кастрычнік».
Мікалай Пятровіч Хаванскі, старшыня калгаса імя ХХ з’езда КПСС Гомельскага раёна. 



Дзеячы навукі
У.Ф. Багінскі – доктар сельскагаспадарчых навук; А.А. Бандарэнка – кандыдат матэматычных навук; Э.Б. Баравік – кандыдат медыцынскіх навук; А.В. Бераснеў – доктар тэхнічных навук; Н.М. Бойка (Шахрай) – кандыдат эканамічных навук; В.Р. Герасіменка – доктар біялагічных навук; Л.В. Казлоўская – доктар эканамічных навук; К.У. Лагоўскі – кандыдат эканамічных навук; У.І. Лук’яненка – доктар медыцынскіх навук; М.А. Малянок – кандыдат філасофскіх навук; В.І. Суслаў – кандыдат тэхнічных навук; М.І. Суслаў – доктар тэхнічных навук; І.С. Цішкевіч – доктар юрыдычных навук; М.Р. Шырын – кандыдат эканамічных навук.



Дзеячы культуры і мастацтва
Іван Паўлавіч Мележ – народны пісьменнік Беларусі; Дзмітрый Аляксандравіч Бяспалы – беларускі пісьменнік; Ала Іванаўна Канапелька – беларуская паэтэса; Аркадзь Лявонцьевіч Кандрусевіч – беларускі празаік; Мікалай Міхайлавіч Мятліцкі – беларускі паэт; Барыс Іванавіч Сачанка – беларускі пісьменнік; Алесь Іванавіч Шлёг – беларускі кінадраматург.
Ганна Васільеўна Аўдзеенка – беларуская спявачка;  Уладзімір Уладзіміравіч Васюк – беларускі графік; Уладзімір Цітавіч Гардзеенка – беларускі тэатральны мастак; Віктар Нічыпаравіч Дашук – беларускі кінарэжысёр; Раіса Мікалаеўна Кашэльнікава – беларуская актрыса.



Лаўрэаты прэмій
Уладзімір Канстанцінавіч Кашперка, Мікалай Фёдаравіч Кохан, Васіліна Міхайлаўна Марчанка, Васілій Андрэевіч Мінчык.



Трэнеры
Міхаіл Іванавіч Корбіт, Віктар Іванавіч Ганчарэнка.



І многія іншыя ўраджэнцы нашай малой радзімы.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *