Прыгажосць і чысціня рукамі моладзі


У рамках абласной маладзёжнай акцыі “Выратуем. Захаваем. Створым” моладзь Хойнікшчыны добраўпарадкоўвала вуліцы горада, дапамагала ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” у пасадцы дрэў. Арганізатарамі гэтага мерапрыемства ў нашым раёне выступілі РК БРСМ і аддзел па справах моладзі.

У Казялужскім лясніцтве працоўны атрад з 16 навучэнцаў ДПТВ-183 высадзіў каля 10 тысяч саджанцаў сасны на плошчы ў 1,5 гектара. А ў адзін з выхадных дзён у канцы красавіка каля 30 чалавек займаліся добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый па вул. Калесніка райцэнтра, пешаходнай дарожкі, пабелкай цокаляў дамоў па вул. Першамайскай горада.

На працягу мая плануецца правесці яшчэ шэраг мерапрыемстваў, галоўная мэта якіх – захаваць прыгажосць і чысціню нашага агульнага дома.



Ірына НОВІКАВА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *