Выконваюць пачэсную місію


Пасля катастрофы на ЧАЭС у адселеных вёсках нашага раёна засталося 19 помнікаў воінам-вызваліцелям. І хаця тут няма жыцця, догляд за сімваламі гераізму і мужнасці беларускага народа, якія ва ўсёй паўнаце былі праяўлены ў час Вялікай Айчыннай вайны, ажыццяўляецца.

Гэтую пачэсную місію выконвае калектыў Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, патранат месц баявой славы ўскладзены на калектывы лясніцтваў, дзе помнікі размешчаны.

Арганізацыя штогод выдзяляе грашовыя сродкі на гэтую высакародную мэту. Вось і сёлета на закупку матэрыялаў для правядзення касметычнага рамонту помнікаў было выдзелена паўтара мільёна рублёў.

Удзячныя нашчадкі памятаюць тых, хто загінуў за мір, шчасце, жыццё на зямлі.


А. БОНДАР, загадчык сектара аховы АЛГіА ПДРЭЗ.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *