Дадзены грунтоўныя адказы


Дадзены адказы на пытанні, якія былі ўзняты жыхарамі вёскі Віць у час выезду інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета дэпутатаў у гэты населены пункт, а таксама паступіўшыя на прыёме грамадзян па асабістых пытаннях да старшыні райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар.



Па пытанню рамонту дома № 1 па вул. Юбілейная горада КЖУП «Хойніцкі камунальнік» паведаміў, што гэты жылы дом уключаны ў перспектыўны план-графік капітальнага рамонту (мадэрнізацыі) жыллёвага фонду на 2011-2015 гады. Работы на гэтым аб’екце запланавана выканаць у перыяд 2013-2014 г. Пры распрацоўцы праектна-каштарыснай даку-ментацыі таксама будзе разгледжана пытанне аб неабходнасці правядзення работ па ўцяпленню вонкавых сцен гэтага жылога дома.
КЖУП «Хойніцкі камунальнік» праведзены работы па рамонту ліўневай трубы з даху дома № 10 па вул. К. Маркса.



Пашкоджанне радыёкропкі  па вул. Набярэжная в. Віць ухілена ў кантрольныя тэрміны, паведаміў начальнік раённага вузла электрасувязі С.А. Дубадзел. Пры гэтым растлумачыў, што частыя скаргі на работу радыёкропак у гэтым населеным пункце ўзнікаюць па прычыне абрыву правадоў праваднога вяшчання ў выніку праезду па населеных пунктах сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў, у якіх рабочыя дэталі, выступаючыя вышэй габарытаў, не пераведзены ў транспартны стан.
У сувязі са скаргай жыхароў в. Віць на незахаванне графіка вывазу цвёрдых камунальных адходаў КЖУП «Хойніцкі камунальнік» праінфармаваў, што адхіленні ад графіка ўзніклі ў сувязі з рамонтам смеццявоза. У цяперашні час вываз адходаў ад падворкаў насельніцтва праводзіцца згодна з графікам.



Сельгаспрадпрыемствам  «Аравічы» пашавыя ўгоддзі, выдзеленыя для выпасу жывёлы насельніцтва, абкошаны па стану на 1 верасня.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне  райвыканкама прадаставіла змястоўны адказ па звароту жыхаркі в. Віць П.І. Аўрамчык, 1929 года нараджэння. Яна састаіць на ўліку ў ТЦСАН з 2004 года, з’яўляецца адзінокай пенсіянеркай, атрымлівае пенсію па ўзросту. Пры наведванні спецыялістамі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ёй былі прапанаваны ўсе віды сацыяльных паслуг, ад якіх жанчына катэгарычна адмовілася.



У час работы агляднай камісіі Барысаўшчанскага сельсавета быў пацверджаны факт аб неабходнасці правядзення бягучага рамонту ацяпляльнай печы (аштукатурвання) і замены прытопачнага ліста. Аказана садзейнічанне ў афармленні дакументаў на матэрыяльную дапамогу для выканання гэтых работ.
Дакументы па афармленню групы інваліднасці для П.І.Аўрамчык накіраваны ў Рэчыцкую МРЭК.


 


Апрацавала Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *