Пясок па вул. Паркавай убралі

Добраўпарадкаванне

Некалькі тыдняў назад на вул. Паркавая горада праводзілі оптыкавалаконную сувязь.

Для гэтага рабочыя раскапалі ўчастак за прыпынкам да жылых дамоў, але пасля завяршэння так і не прывялі ў парадак вуліцу. Таму на мінулым тыдні жыхары звярнулі ўвагу журналіста на непарадак.

На гэтым тыдні брыгада на Паркавай займалася ўборкай тэрыторыі: выраўнялі сцежку за прапынкам, навялі чысціню паміж шматкватэрнымі дамамі.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.