Патруляваннем выяўлена


Непапраўную шкоду наносяць прыродным багаццям браканьеры, карыстаючыся для лоўлі   рыбы забароненымі прыладамі: сеткамі, электравудамі і інш.   Пасля іх дысцыплінаванаму рыбалову-аматару каля вадаёма сядзець – толькі час марна траціць. Есць у нас сумленныя грамадзяне, якія паведамляюць адпаведным службам аб фактах браканьерства. Такі сігнал паступіў  11 мая. Разам с супрацоўнікам міжраённай базы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння П.А. Вяргейчыкам, міліцыянерамі  Мікалаем Уладзіміравічам і Уладзімірам Уладзіміравічам Марозамі выехалі на Ізбыньскае возера і правялі воднае патруляванне. У ходзе яго выявілі 28 забароненых прылад – сетак агульнай даўжынёю 1 км 25 м. Рыба, якая была яшчэ жывою, выпушчана ў возера, а сеткі, згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, былі знішчаны.

У час патрулявання быў затрыманы на возеры жыхар г. Гомеля Сяргей Бандарэнка. Да сетак ён адносін не мае, аднак таксама парушыў правілы, таму і быў складзены адміністрацыйны пратакол.

Для аматараў лёгкай нажывы на рэках і закрытых вадаёмах трэба яшчэ раз напомніць, што ў залежнасці ад урону, нанесенага рыбным багаццям, іх чакае ўзбуджэнне крымінальнай справы па арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а за лоўлю рыбы забароненымі прыладамі штраф складае ад 350 тысяч беларускіх рублёў да больш як за мільён.

І яшчэ. Кругласутачна на Ізбыньскім возеры дзяжураць супрацоўнікі  Таварыства выратавання на водах. Няўжо яны, маючы добрыя плаўсродкі, нават вадалазныя касцюмы, ніколі не бачылі ніводнага браканьера і тых сетак, якімі перапутаны вадаём? Ніводнага паведамлення ад іх ніколі не паступала і не прадпрымалася мер па папярэджанню правапарушэнняў.


С. ШПАРУН, камандзір аддзялення РАУС па ахове тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *