Тысячы лепшых слоў – ад удзячных дачок і сыноў

Рэха падзеі

Аб святым подзвігу мацярынства пісалі паэты, выказваліся мудрацы. І, напэўна, у кожнага чалавека для маці жывуць у душы самыя прыгожыя, самыя цёплыя словы,  сказаць якія ў дачок і сыноў ёсць цудоўная нагода ў Дзень маці.


Віншаваць жанчын-матуль, адорваць іх ласкавымі словамі, прызнаннямі, якія саграваюць душу асаблівай цеплынёй, даюць сілы, усяляюць надзею і ўпэўненасць, у нашым раёне пачалі яшчэ за некалькі дзён да свята. Ва ўсіх калектывах раёна прайшлі ўшаноўванні жанчын-маці. А падагульняючым стала раённае мерапрыемства, якое адбылося ў мінулую пятніцу. Яго арганізатары і ўдзельнікі стварылі сапраўднае свята для душы, падарылі выдатны настрой усім сабраўшымся  прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва. Гэта было відавочна па ззяючых усмешках і радасных агеньчыках у вачах.



З цёплымі словамі ўдзячнасці і сардэчнымі віншаваннямі да прысутных звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама А.П. Гура і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.А. Слесарэнка. Пад гучныя апладысменты залы Наталля Аляксандраўна ўручыла пасведчанне мнагадзетнай сям’і,  кветкі і падарунак маладой пары Дзмітрыю і Галіне Віннік.



Кранаючыя душу вершы, чуллівыя песні, прысвечаныя матулям, іскрамётныя танцы стварылі надзвычай эмацыянальную атмасферу.Усе яны ўспрымаліся шчыра і хвалююча,  зліліся ў адзіную цудоўную мелодыю сыноўняй і даччынай любові.



 Наталля ЧЭКАН.
 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *