Адказнасць – перш за ўсё


18 кастрычніка адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса на чале   са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар з працоўным калектывам торфабрыкетнага завода «Хойніцкі». У саставе групы таксама  былі кіраўнікі служб, адказваючых за забеспячэнне жыццядзейнасці насельніцтва.



У першай частцы мерапрыемства   Галіна Віктараўна праінфармавала прысутных аб рабоце раённага Савета дэпутатаў за справаздачны перыяд.
– Усе пытанні, рашэнні якіх накіраваны на дабрабыт людзей, гэта нашы пытанні – дэпутатаў, – адзначыла старшыня райсавета дэпутатаў. – У адносінах вынікаў скажу наступнае: у гэтым скліканні мы змаглі арганізаваць сапраўдную работу прэзідыума і пастаянных камісій. Дэпутаты разглядваюць многа пытанняў у розных напрамках і прымаюць рашэнні, па якіх плануецца далейшая дзейнасць.



Работа раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта сёлета, як  і ў папярэдні год, праходзіць у цесным узаемадзеянні, разумным супрацоўніцтве і на аснове ўзаемападтрымкі і дапамогі ў інтарэсах агульнай справы. Мне вельмі імпануе работа  райвыканкама па навядзенню парадку на зямлі, па абустройству ферм, набыцці новай сучаснай тэхнікі. Па сутнасці, зняты праблемы для грамадзян, якія жадаюць апрацоўваюць зямельныя ўчасткі. Зараз няма абмежаванняў у іх памерах, бяры колькі хочаш. Але ж не трэба самавольнічаць, а напісаць заяву для атрымання ўчастка.Калі яна задаволена, належным чынам утрымліваць зямлю, не ўлазіць у палі севазвароту, не дапускаць цераспалосіцы.



Па-ранейшаму многа ўвагі  ўдзяляецца сацыяльнай сферы. Нам яшчэ так многа прадстаіць разам зрабіць, і тут мы разлічваем на ўдзел усіх: кіраўнікоў, спецыялістаў, кожнага работніка на сваім рабочым месцы, кожнага жыхара нашага раёна. Толькі сумеснай, зладжанай, упартай работай можна дасягнуць вынік, які забеспечыць поспех не асобнай галіны, прадпрыемства, а ўсяго Хойніцкага раёна.
У гэтай сувязі Г.В. Бондар падзякавала дырэктару торфабрыкетнага завода І.М. Тамко за ўдзел  падначаленага яму калектыву ў суботніках і дапамогу вяскоўцам у навядзенні парадку на зямлі.



Асвятляючы  тэму  адзінага дня інфармавання насельніцтва «Сям’я і мацярынства», Галіна Віктараўна адзначыла, што  на падтрымку сем’ям, у якіх маюцца непаўналетнія дзеці, дзяржавай выдаткоўваюцца вялікія сродкі. Аднак, на жаль, маюцца прыклады, калі сацыяльныя работнікі своечасова не могуць аформіць жанчынам-маці адпаведныя дакументы, напрыклад, на атрыманне грошай на дзіцячае харчаванне. З абурэннем гаварыла Галіна Віктараўна аб тым, што дарослыя дзеці не клапоцяцца аб сваіх састарэлых бацьках (гэтыя факты выяўляюцца агляднымі камісіямі),  а толькі і чакаюць дня калі бацькі атрымаюць пенсію, каб скарыстаць яе ў асабістых мэтах.



Аўдыторыя з вялікай зацікаўленасцю ўключылася потым у прамы дыялог улады і народа. Уздымаліся пытанні і асабістага характару, і грамадскага гучання.
Адказныя асобы растлу-мачылі: чаму па-ранейшаму застаецца дрэннай якасць чорнага хлеба, выпускаемага на хойніцкім хлебазаводзе; чаму на тэрыторыі вуліцы Міру, на якой размешчаны тры прамысловыя прадпрыемства, не працуе магазін; чаму да гэтага часу не  ўбраны разрытыя камунальнікамі ямы для пракладкі цеплатрасы  ў мікрараёне «Юбілейны»; чаму не вырашаюцца пытанні па каналізацыйнай сістэме па вул. Церашковай і г. д.



Па заканчэнні мерапрыемства ўсе прысутныя паглядзелі відэафільм на тэму пажарнай бяспекі і ўтрыманню ў належным стане домаўладанняў.
Па ўсіх узнятых пытаннях падрыхтаваны пратакол раённым службам з тэрмінамі выканання. Аб выніках разгляду жыхары будуць дадаткова праінфармаваны.



Клаўдзія БОСАК.





Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *