Узяцца разам – усё атрымаецца


Хойнікшчына – наш родны дом, і яго трэба падтрымліваць у чысціні і парадку.



Як вядома, у мэтах прыцягнення насельніцтва, калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў да работы па навядзенню парадку на зямлі з 8 кастрычніка па 8 лістапада сёлета праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванню.



У адносінах двух прайшоўшых суботнікаў у рамках асенняга месячніка па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню тэрыторыі раёна трэба сказаць, што такія мерапрыемствы вельмі патрэбны. У першую чаргу і дарослым, і падрастаючаму пакаленню з мэтай фарміравання патрыятычных пачуццяў да роднай зямлі.
Да выпадзення снегу прырода спрыяе навядзенню парадку. А пакуль, як адзначыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Віктараўна Бондар, як і раней асабліва стараюцца работнікі працоўных калектываў ДЛГУ «Хойніцкі лясгас», Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, ААТ «Хойнікірамбуд», торфабрыкетнага завода «Хойніцкі».



З энтузіязмам выконваюць грамадскую работу калектывы ўсіх устаноў адукацыі, размешчаных на тэрыяторыях сельскіх Саветаў раёна.  Як правіла, разам са сваімі работнікамі на суботнік выходзяць кіраўнікі працоўных калектываў.



Зараз вельмі важна, каб у актыўную работу па навядзенню парадку каля сваіх домаўладанняў уключыліся ўсе жыхары нашага горада і сельскіх населеных пунктаў раёна. Бо людзі, якія ствараюць чысціню ў сябе, сваімі рукамі, дазваляюць праз гэта прынесці прыгажосць у куточак, дзе жывуць.



Клаўдзія БОСАК.
На здымку: аб’ект мінулага суботніка – вёска Рабец.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *