З гісторыі камсамольскага руху

Да 100-годдзя камсамола

Гэта будзе цікава не толькі хайнічанам старэйшага ўзросту.

У фае раённага краязнаўча-га музея да 1 лістапада з 9.00 да 18.00 (акрамя панядзелка) працуе выстаўка «У маёй памяці гучыць камсамол». Прымеркавалі яе да 100-годдзя стварэння Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.
Каб бліжэй дакрануцца да гісторыі камсамольскага руху на Хойнікшчыне, на выстаўцы прадстаўлены фотаальбом значных падзей камсамольскага жыцця, здымкі членаў УЛКСМ, удзельнікаў падпольна-патрыятычнай арганізацыі часоў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікоў бюро Хойніцкага РК УЛКСМ.
Адзначу, што ёсць і тэматычная літаратура. Выстаўлены кнігі статута УЛКСМ, этапаў піянерскага шляху, выхавання камуністычнай свядомасці і г.д.

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.