Каб тэхніка доўга служыла

Сельское хозяйство

У мэтах павышэння тэхнічнай гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі, павелічэння тэрмінаў яе службы, эканомнага расходвання сродкаў на рамонтна-эксплуатацыйныя патрэбы, добраўпарадкавання і навядзення парадку на машынных дварах і прылягаючых да іх тэрыторый, стварэння неабходных санітарна-вытворчых умоў для работы механізатараў да 25 лістапада праводзіцца раённы агляд па добраўпарадкаванню машынных двароў, гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў для работы ў зімовых умовах і падрыхтоўкі машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ 2013 года.



Зацверджаны састаў раённай камісіі пад старшынствам начальніка райсельгасхарчу С.В. Дразда.
У ходзе агляду правяраецца:
— наяўнасць і стан майстэрні, пункта тэхнічнага абслугоўвання, гаражоў для трактараў і аўтамабіляў, павецяў, пляцовак для кароткачасовага і доўгачасовага захоўвання сельскагаспадарчай тэхнікі і стан захоўвання машын;
— наяўнасць і стан асобна выдзеленых сектараў і пляцовак для стаянкі рабочых машын, трактараў, аўтамабіляў, размяшчэнне тэхнікі, чакаючай рамонту, раздзелкі і захоўвання металалому, пагрузкі і разгрузкі машын, тэхналагічнай настройкі і рэгулявання машын і агрэгатаў, пастоў вонкавага мыцця машын;
— наяўнасць і стан складаў гаруча-змазачных матэрыялаў і механізаванай запраўкі машын;
— наяўнасць і стан складаў запасных частак, тэхнічных абменных пунктаў вузлоў і агрэгатаў;
— наяўнасць і стан кантрольна-прапускнога пункта з агляднай ямай, агароджванне машыннага двара, уліку выхаду і вяртання трактараў і аўтамабіляў на месца стаянак, кантролю за іх тэхнічным станам;
— наяўнасць і стан вытворча-бытавых памяшканняў для механізатараў, вучэбнага класа, кабінета па тэхніцы бяспекі, бяспецы дарожнага руху і вытворчай санітарыі, пакою для медыцынскага абследавання фізічнага стану вадзіцеляў і механізатараў;
— правядзенне дэфектоўкі машын, належачых рамонту, зняцце з іх і здача ў рамонт вузлоў і агрэгатаў на рамонтныя прадпрыемствы;
— стан работы з тэхнікай у гарантыйны тэрмін эксплуатацыі, па ўліку выкананых дэфектаў, адмоў і яе ўзнаўленню;
— наяўнасць загадаў аб арганізацыі гарантыйнай і прэтэнзіённа-іскавой работы ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах;
— арганізацыя ўліку паведамленняў аб адмовах у гарантыйны тэрмін эксплуатацыі выкліку прадстаўніка інспекцыі дзяржаўнага тэхнічнага нагляду;
— улік і афармленне актаў-рэкламацый, прэтэнзій і іскаў на вяртанне страт ад прастою ў гарантыйны тэрмін эксплуатацыі;
— арганізацыя рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі і аплата працы за своечасовы і якасны рамонт;
— прыдатнасць сельскагас-падарчых машын да далейшай эксплуатацыі, іх дэфектоўка і апрыходванне годных для рамонту і выкарыстання вузлоў і агрэгатаў на склад.



Ацэнка сельгаспрадпры-емстваў праводзіцца шляхам вызначэння сярэдняга бала па ўсіх паказчыках.
Пераможцам, акрамя Ганаровай граматы райвыканкама, прадугледжаны грашовыя прэміі за першае месца – 30 базавых велічынь, другое – 20 базавых велічынь, трэцяе – 10 базавых велічынь.


А. КАЛЫХАН, галоўны інжынер райсельгасхарчу.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *