Лепшы – безальтэрнатыўна

Спорт

У канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў мінулага футбольнага сезона ў нашай краіне «Зорны мяч-2012».



На гэтым урачыстым мерапрыемстве сімпатычныя бронзавыя статуэткі з выявай мяча на п’едэстале разам з сертыфікатамі на пэўныя грашовыя сумы атрымалі лепшыя майстры беларускага футбольнага цэха. Нам жа асабліва прыемны той факт, што лепшым трэнерам па футболу 2012 года названы ўраджэнец нашага раёна, галоўны трэнер барысаўскага футбольнага клуба БАТЭ В.М. Ганчарэнка.



У гэтым годзе канкурэнтаў па трэнерскай намінацыі ў Віктара Міхайлавіча проста не было – пяты год запар пад яго кіраўніцтвам трыумф у нацыянальным чэмпіянаце, а таксама гучныя перамогі ў Лізе чэмпіёнаў Еўропы прынеслі нашаму земляку бясспрэчнае і ўсеагульнае прызнанне. Дададзім, што тытул лепшага футбольнага трэнера Беларусі ўжо чацвёрты ў яго кар’еры: раней былі прызнанні ў 2008, 2009 і 2010 гадах. Столькі не мае ў сваёй калекцыі ніводны з беларускіх футбольных спецыялістаў!



Віктар НАЗАРАНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *