Адпачылі, паправілі здароўе

Рэха падзеі

Як паведамілі ў раённым аддзеле Гомельскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва, у мінулым годзе мелі магчымасць адпачыць і паправіць сваё здароўе пэўныя катэгорыі дзіцячага і дарослага насельніцтва нашага раёна.



Пуцёўкі па сацыяльнаму страхаванню выдзяляюцца па раёнах вобласці згодна з колькасцю жыхароў паквартальна. Летась выдзелена  20 такіх пуцёвак у беларускія санаторыі «Нарач», «Пралеска», «Журавушка», «Іслач» Мінскай вобласці, «Машынабудаўнік» г. Гомеля. Усе яны выкарыстаны. Дарэчы сказаць, што ў апошнія гады пуцёўкі выкарыстоўваюцца ў нашым раёне па максімуму, такой з’явы, як вяртанне іх, не назіраецца.
На першы квартал сёлетняга года выдзелены па сацстраху 3 пуцёўкі – у санаторыі «Прыазёрны», «Пралеска» і Лепельскі ваенны санаторый.



Для інвалідаў І і ІІ групы, чыё захворванне звязана з наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, колькасць пуцёвак на аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне не абмяжоўваецца. Іншая справа, што па медыцынскіх паказаннях не кожны з іх можа паехаць у той або іншы санаторый. Таму ў мінулым годзе пуцёўкі выкарысталі толькі 5 чалавек гэтай катэгорыі, адну пуцёўку давялося вярнуць.



Па заявах пенсіянераў па ўзросту было выдзелена летась 15 пуцёвак – у санаторыі «Ясельда», «Белая вежа» Брэсцкай вобласці, «Бярэзіна» і  «Пад’ельнікі» Мінскай вобласці.
36 пуцёвак было выдзелена ў 2012 годзе для маці з дзецьмі ў санаторыі нашай краіны «Алеся», «Парэчча», «Маці і дзіцяці», «Чонкі», а таксама ў здраўніцу блізкага замежжа ў г. Туапсе.



Для дзяцей-інвалідаў, якія выязджаюць на аздараўленне з маці, у  мінулым годзе выдзялялася 6 пуцёвак – у літоўскі санаторый «Друскінінкай» і «Нарачанскі бераг», што ў Мінскай вобласці.



Па-ранейшаму згодна з Дзяржпраграмай па пераадольванню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС выдзяляюцца велізарныя дзяржаўныя сродкі на аздараўленне дзіцячага насельніцтва. Так, за мінулы год кошт пуцёвак, выдзеленых у наш раён, склаў 9,9 мільярда рублёў. Гэта быў арганізаваны адпачынак не толькі ў беларускіх здраўніцах, але і тых, якія размешчаны ў краінах блізкага замежжа – у гарадах Юрмала, Туапсе, Сочы, Місхор.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *