Паўплываць на сітуацыю

Законнасць і парадак

Паўплываць на сітуацыю



25 студзеня ў нашай краіне праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Дарога памылак не даруе!», накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі вынікамі.


У Рэспубліцы Беларусь дарожны траўматызм стаў адной з галоўных прычын гібелі людзей. А вядуць да гэтага ў першую чаргу:
— кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення;
— перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху;
— выезд на сустрэчную паласу руху.  



Толькі ў нашай вобласці летась зарэгістравана 731 дарожная аварыя, загінулі 154 чалавека і 773 атрымалі раненні.



Паўплываць на зніжэнне цяжкасці наступстваў ДТЗ можна і патрэбна. Што зрабіць канкрэтна для сябе і блізкіх? Самае першае – выкарыстоўваць рамяні бяспекі, не перавышаць хуткасць, і таксама абавякова захоўваць усе патрабаванні і рэкамендацыі Правіл дарожнага руху.



У. ТАЛЮК, начальнік аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *