Вось пашанцавала!


Вось пашанцавала!
Такая рэакцыя была ў тых, хто даведаўся пра радасную падзею ў жыцці хойніцкай паштальёнкі Н.А. Паўлючэнка. Усё пачалося са звычайнага. Да газет і пісьмаў, якія разносіць Наталля Анатольеўна, жанчына прапаноўвае грамадзянам набыць латарэйны білецік. На працягу трох гадоў, што яна працуе ў другім гарадскім аддзяленні паштовай сувязі, заўсёды непрададзеныя білеты купляе сама. І вось прыемная нечаканасць: у розыгрышы латарэі «Пяцёрачка» за 12 студзеня 2013 года жанчына выйграла  25 000 000 рублёў!


Сама Наталля Анатольеўна не вельмі азартны чалавек і не сочыць за тэлетрансляцыямі латарэйных розыгрышаў. Таму і правярала свае білеты праз Інтэрнэт. У падарунак фартуны жанчына спачатку і сама не паверыла. Але факт ёсць факт.



Не перадаць радасць сям’і Н.А. Паўлючэнка ў імгненнае «шчасце з шасцю нулямі». Цяпер яны ўсе разам – Наталля Анатольеўна, муж і трое дзяцей, думаюць, як распарадзіцца неспадзяванай прыбаўкай да самейнага бюджэту.



Як тут не ўспомніць павер’е, што латарэйныя білеты, якія прадаюць апошнімі, самыя шчаслівыя?


Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *