У лепшых хрысціянскіх традыцыях

Главное Образование

У гімназіі г. Хойнікі адбыліся IV раённыя Пакроўскія адукацыйныя чытанні.

Тэмай сёлетняга мерапрыемства стала моладзь, яе свабода і адказнасць. Штогод арганізатарамі чытанняў выступаюць аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і прыходы Хойніцкага і Брагінскага раёнаў Тураўскай епархіі. У прыватнасці, ганаровымі гасцямі і актыўнымі ўдзельнікамі «круглага стала» сталі настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы агр. Храпкаў Канстанцін Тацьяненка і свяшчэннік Свята-Пакроўскага жаночага манастыра іераманах Павел Палын.

Чацвёрты год запар вынікам цеснага ўзаемадзеянння Царквы і ўстаноў адукацыі раёна становяцца такія карысныя для падлеткаў і педагогаў сустрэчы, выступленні, дэбаты.

У час чытанняў дзейнічалі тэматычныя секцыі, дзе школьнікі абаранялі свае даследчыя работы, дэманстравалі творчыя здольнасці, выступалі з загадзя падрыхтаванай прамовай і каментавалі прэзентацыі. У асобным кабінеце разгарнулася гарачае абмеркаванне сярод педагогаў і гасцей актуальных пытанняў выхавання вучняў у лепшых хрысціянскіх традыцыях.

Падвялі і вынікі праведзеных выступленняў. Дыпломы І ступені атрымалі вучаніца СШ № 3 Таццяна Бельская ў секцыі «Майстэрства прамоўцы», гімназістка Кацярына Чэрнікава ў секцыі «Даследчая», вучаніца Стралічаўскай СШ Лізавета Пронькіна ў «Тэматычнай прэзента-цыі», а таксама вучаніца Паселіцкай школы Ганна Курошка і прадстаўніца СШ № 3 Лізавета Стешыц у станцыі «Творчая».

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *