І штрафы не дапамагаюць…


Калі нешта не дазволена, значыць – забаронена. Гэтай аксіёме павінны падпарадкоўвацца ўсе, у прыватнасці, суб’екты гаспадарання, дзейнасць якіх ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пэўнымі юрыдычнымі нормамі. Адной з такіх норм для прадпрыемстваў і арганізацый любых форм уласнасці з’яўляецца дазвол Гомельскага абласнога камітэта па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя на водакарыстанне. Гэты афіцыйны дакумент выдаецца пасля праходжання шэрагу юрыдычных працэдур і яго павінны мець усе арганізацыі, на балансе якіх знаходзіцца хаця б адна артэзіянская свідравіна.

Здавалася б, проста і зразумела. Але ніяк не зразумее гэтага кіраўніцтва КСУП “Велікаборскі” і КУП “Эксбаза “Стралічава”, ад якіх раённая інспекцыя па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя вось ужо год безвынікова патрабуе афармлення дазволу на водакарыстанне. Больш таго, зрабіць гэта гаспадаркі абавязвае і адпаведнае рашэнне райвыканкома № 159 ад 27.02.2009 г., у якім дакладна вызначаны тэрмін афармлення гэтага дакумента – 30 сакавіка бягучага года.

Аднак ідзе трэцяя дэкада мая, а справа ў абедзвюх гаспадарках ніяк не зрушваецца з месца. І калі ў “Стралічаве” хаця б дэкларуюць намеры па афармленню дазволу, то ў “Велікаборскім” – мёртвая цішыня ў адказ на ўсе нашы патрабаванні. Не дапамагаюць ні адміністрацыйныя пакаранні, якія накладваліся на службовых асоб, адказных за водакарыстанне, ні штраф на КСУП “Велікаборскі” як на юрыдычную асобу.

Таму яшчэ раз папярэджваю кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў “Велікаборскі” і “Стралічава”: ваша дзейнасць па водакарыстанню на сённяшні дзень з’яўляецца незаконнай. І ў далейшым раённая інспекцыя па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя будзе прымяняць да парушальнікаў усе санкцыі, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.



І. ДУБІНКА,
   начальнік раённай інспекцыі 
            па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *