Са шчаслівым дэбютам

Рэха падзеі

Са шчаслівым дэбютам


Каманда гуртка па турызму ЦТДіМ пад кіраўніцтвам А.П. Харэцкага заняла першае каманднае месца ў абласным турыстычным фестывалі «Навагодняя сняжынка», які прайшоў у Гомелі. Гэта першая значная перамога юных спартсменаў.



Хлопчыкі і дзяўчынкі спаборнічалі ў розных відах змаганняў: скалалазанні, турыстычна-прыкладным мнагабор’і і тэхніцы веласіпеднага турызму, дэманструючы фігуры кіравання веласіпедам.
У асабістым заліку свае здольнасці пацвердзілі: Ягор Натрапаў, заняўшы другое выніковае месца сярод 39 удзельнікаў з 12 каманд Гомеля і Гомельскай вобласці; Расціслаў Дрончанка — чацвёртае месца, Дзмітрый Харэцкі – пятае месца.



Сярод 20 удзельніц з Калінкавіч, Петрыкава, Гомеля, Чачэрска хайнічанкі прабіліся ў дзесятку лепшых: Дар’я Данчанка з «бронзай» у тэхніцы веласіпеднага турызму і з пятым выніковым месцам, Таццяна Ляоненка заваявала «серабро» ў скалалазанні і шостае месца, Крысціна Нажыга — восьмае месца, Вольга Бордак — дзевятае месца.



Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *