Конкурс для паштальёнаў


Ідзе падпіска на перыядычныя выданні на другое паўгоддзе 2009 года. Усе мы, хто робіць “Ленінскі сцяг”, спадзяёмся, што даўнішнія верныя сябры газеты застануцца з ёю, своечасова аформяць падпіску.



А для паштальёнаў рэдакцыя арганізуе конкурс “Падпіска-2009”. Менавіта яны з’яўляюцца нашымі першымі чытачамі і самымі актыўнымі рэкламнымі агентамі, дастаўляюць раёнку ў дамы хайнічан. Перакананы, што ў конкурсе прымуць удзел паштальёны горада і сельскіх населеных пунктаў. Пераможцы атрымаюць грашовыя прэміі ў памеры 40, 30 і 20 тысяч рублёў.



А ўмовы такія. Першае месца будзе прысуджана таму, хто павялічыць на сваім участку колькасць падпісчыкаў у параўнанні з першым паўгоддзем 2008 г. на 30%, другое – на 20 і трэцяе – на 15%.


Пераможцы будуць аб’яўлены 7 ліпеня 2009 года. Тэлефон для даведак у рэдакцыі 2-24-27.


З любімымі не развітваюцца! Заставайцеся з “Ленінскім сцягам”!


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *