Па новых Правілах

Законнасць і парадак

Па новых Правілах



Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1087 ад 28 лістапада зацверджаны Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, якія ўступаюць у сілу з 28 студзеня 2013 года.



Дзеючы кодэкс Рэспублікі Беларусь  «Аб адміністрацыйных правапарушэннях» прадугледжвае адказнасць па арт. 21.14 ч.2 (парушэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў), але ўказаная частка артыкула не дзейнічала ў сувязі з адсутнасцю саміх Правіл. З зацвярджэннем новых Правіл здымаюцца многія ўзнікаючыя пытанні па ўтрыманню населеных пунктаў, вызначаецца парадак іх добраўпарадкавання.



З мэтай растлумачэння палажэнняў гэтых Правіл упраўленнем справамі райвыканкама і аддзелам арганізацыйна-кадравай работы праведзены семінар-вучоба са службовымі асобамі, надзеленымі паўнамоцтвамі складаць адміністрацыйныя пратаколы за незахоўванне Правіл добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў.



У сувязі з гэтым звяртаюся да жыхароў горада і раёна з заклікам адказна адносіцца да ўтрымання зямельных участкаў і прыдамавых тэрыторый у належным стане і не дапускаць парушэнняў Правіл добраўпарадкавання.


Т. Протчанка,упраўляючая справамі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *