Прафесійна спрацавалі

Законнасць і парадак

Прафесійна спрацавалі



Словы, вынесеныя ў загаловак, сказаны ў адрас супрацоўнікаў групы затрымання Хойніцкага аддзялення Дэпартамента аховы Паўла Котчанкі і Валянціна Зубка. У ноч дзяжурства з 18 на 19 студзеня яны, прыбыўшы на сігнал трывогі, убачылі выстаўленую аконную раму і ўзламаны навясны замок уваходных дзвярэй у магазін № 30 Хойніцкага райпо, што па вул. Савецкая г. Хойнікі. Аднак зламысніка  на месцы не засталі – яму, хутчэй за ўсё, «не па зубах» аказалася моцная ўнутраная металічная рашотка.



Не губляючы дарэмна час, да прыбыцця следчай групы міліцыянер-кінолаг Павел Котчанка, пакінуўшы на аб’екце напарніка, па следу, узятаму службовым сабакам па мянушцы Ронд, вызначыў накірунак, у якім «адступіў» зламыснік. Па гарачых слядах супрацоўнік Дэпартамента аховы дагнаў падазронага і змог затрымаць яго на вул. Дзяржынскага.



Злачынцам аказаўся раней судзімы за здзяйсненне крадзяжоў мясцовы жыхар, пры затрыманні ў яго знойдзены металічны ломік, набор адмычак і іншыя спадручныя прылады для ўзлому замкоў і запораў.
Па гэтаму факту праводзіцца праверка.



В. Сачанка, камандзір узвода міліцыі Хойніцкага аддзялення  Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *