Дапаможа “ІнжЭнергаЭфект”


Дапаможа “ІнжЭнергаЭфект”



З развіццём навукова-тэхнічнага прагрэсу няўхільна расце колькасць электрапрыбораў у жыллі чалавека. Сёння ў кватэрах выкарыстоўваюцца мікрахвалёвыя печы, электрачайнікі, аўтаматычныя пральныя машыны, стацыянарныя воданагравальнікі. Некаторыя ўстанаўліваюць у кватэрах электрападагрэў падлогі. У індывідуальных жылых дамах шырока выкарыстоўваюцца электрагазонакасілкі, помпы для пад’ёму вады з індывідуальных свідравін, электракаміны, лазні з электрапечамі і інш. Аднак  у нас прынята больш увагі ўдзяляць абустройству сантэхнічнага абсталявання, дэкаратыўнай аддзелцы і ацяпленню, чым электрыцы. Пры гэтым, заўважце, што дрэннае водазабеспячэнне наносіць заведама меншы  урон, чым дрэнная электраправодка, электрамантаж для людзей у большасці выпадкаў з’яўляецца загадкай.


Нядаўна, са жніўня 2012 года, у нашым горадзе пачало працаваць прыватнае  вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «ІнжЭнергаЭфект», яго дырэктар Валянцін Мікалаевіч Акуленка, маючы вялікі вопыт работы і багатыя веды ў электрамантажы, раскажа аб рабоце і паслугах, якія прадастаўляе ўзначальваемы ім калектыў насельніцтву і прадпрыемствам раёна.



? Электрыка – гэта адзін з самых важных аспектаў пры ажыццяўленні рамонту ў доме або кватэры. Электрыка ўплывае і на інтэр’ер пакоя, на памеры і форму, пры гэтым можа зрабіць яго большым або меншым, рамантычным або спакойным. Так што ад якаснай работы электрыкаў будзе напрамую залежыць якасць вашага камфорту і адпачынку.



Электрыка мяне, ураджэнца вёскі Паташня Хойніцкага раёна, прываблівала з дзяцінства. Вось чаму пасля заканчэння Віцьеўскай сярэдняй школы вучыўся ў Мазырскім політэхнічным тэхнікуме, дзе атрымаў дыплом па спецыяльнасці «электраабсталяванне пра-мысловых прадпрыемстваў і ўстановак». Закончыў таксама Беларускі інстытут механізацыі  сельскай гаспадаркі з прысваеннем кваліфікацыі інжынера-электрыка і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, дзе атрымаў дыплом эканаміста-менеджэра. Усё маё працоўнае жыццё звязана з электрыкай. У 2004 годзе адкрыў сваю справу ў г. Мінску – заснаваў ПВУП «ІнжЭнергаЭфект», падабраў добрую каманду прафесіянальных электрыкаў, якія здольныя хутка і якасна вырашаць праблемы ў сферы электрамантажных работ. А ў жніўні мінулага года памяняў юрыдычны адрас свайго прадпрыемства на Хойніцкі раён – працуючы тут, я так магу аддзячыць сваёй малой радзіме, якая вывучыла мяне і дала пуцёўку ў жыццё.



Але  не многія людзі яшчэ  ведаюць, што такая фірма ў Хойніках існуе. Між тым, і Дзяржпажнаглядам і Энерганаглядам выяўляецца многа выпадкаў парушэння карыстання электраабсталяваннем, ухіліць якія можна з дапамогай «ІнжЭнергаЭфекта».



Даручыўшы нам работу, вы зможаце ажыццявіць такія віды работ, як:
— рамонт, устаноўка і падключэнне ўключальнікаў;
— рамонт і ўстаноўка разетак;
-рамонт і замена элект-раправодкі;
— падключэнне і замена  аўтаматаў;
— падключэнне і ўстаноўка электрасвяцільных прыбораў;
-замена пробак на аўтаматычныя выключальнікі;
— замена лямпачак;
— устаноўка датчыкаў асвя-тлення і руху;
— мантаж электраправодкі;
— абустройства падагрэву падлогі.



Цвёрда гавару аб тым, што прадастаўленне паслуг электрыка нашай фірмай даволі прымальнае па цане і якаснае. Ступень майстэрства і вопыту нашых спецыялістаў дае магчымасць справіцца з ажыццяўленнем задач любой складанасці ў тэрмін, вызначаны дагаворам на аказанне паслуг. Для заключэння дагавора выязджаем на месца, робім неабходныя замеры, складаем каштарыс работ, агаворваюцца кошт паслугі і тэрміны выканання заяўкі грамадзяніна або арганізацыі.



Матэрыяльная база нашага прадпрыемства вельмі багатая: маем сучасны  электраінструментарый (пе-рфаратары, штробарэзы, адразныя вуглавыя машынкі, абсталяванне для зваркі), у нашым распараджэнні транспарт для перавозкі матэрыялаў і працуючых.



Хачу адзначыць, што з самага перавода ў Хойнікі працую ў цесным кантакце з раённай інспекцыяй Энерганагляду, дзе атрымліваем дазвол на падключэнне, і Энергазбытам, куды здадзены неабходны пакет дакументаў на выкананне электрамантажных работ.



Даём гарантыю на 5 гадоў, безпрацэнтную растэрміноўку па плацяжах да 3 гадоў. Акрамя таго, прадугледжаны пэўныя прэферэнцыі  для адзінокіх пенсіянераў, а таксама інвалідаў І і ІІ групы: пры выкананні электрамантажных работ для іх прымяняецца паніжаючы каэфіцыент аплаты 0,8. 



Офіс нашага прадпрыемства знаходзіцца ў г. Хойнікі па вул. Жукава, 2л (будынак лазні).  Чакаем вашых званкоў па тэлефонах: 3-09-88, 3-15-29. Мы працуем штодзённа з 9.00 да 18.00, акрамя суботы і нядзелі.


Запісала Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *