У цэнтры ўвагі


Жыхары Хойнікшчыны працягваюць абмеркаванне Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь.


Н.А. Слесарэнка, намеснік старшыні райвыканкома, начальнік райсельгасхарчу:

– Поўнасцю раздзяляю перакананасць Прэзідэнта ў своечасовасці і неабходнасці прыняцця трох Дырэктыў, якія датычаць дысцыпліны, дэбюракратызацыі жыцця краіны, эканоміі і беражлівасці. Лічу, што гэтыя меры, а таксама сацыяльная накіраванасць эканомікі дазволяць аб’яднацца нашаму народу і дастойна выйсці з крызісу.

Вялікія грашовыя сродкі штогод дзяржава выдзяляе для падтрымкі сельгасвытворцаў і такім чынам падтрымлівае ўсіх, бо адзін сельскі працаўнік дае работу 7-8 гараджанам. Думаю, што кожны жыхар раёна павінен ацаніць увагу дзяржавы і адказваць на гэта сваёй сумленнай працай.

В.А. Шаўчэнка, настаўніца гарадской СШ № 1:

– Больш усяго ў Пасланні мяне закранулі дзве пазіцыі. Прэзідэнт сказаў аб неабходнасці развіцця і прапаганды нацыянальных традыцый. Мне, як выкладчыку беларускай мовы і літаратуры, гэтая думка вельмі блізкая. На жыцейскай мудрасці продкаў, культуры чалавечых узаемаадносін, павазе да айчыннай гісторыі і павінны выхоўвацца будучыя пакаленні.

Другі аспект – матэрыяльны. Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду працаваць над паніжэннем працэнтных ставак на жыллёвыя крэдыты. Гэта вельмі добрая навіна для нас, маладых спецыялістаў.

В.А. Краўчанка, загадчык Хойніцкай дзяржаўнай натарыяльнай канторы:

– На мой погляд, у Пасланні Прэзідэнта абсалютна правільна былі намечаны прыярытэты. Знішчэнне на корані бюракратызму з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў павышэння аўтарытэту ўлады ў Беларусі.

Праца нашай установы звязана з вырашэннем жыццёва важных пытанняў жыхароў горада і раёна. Імкнёмся прымяняць такія формы і метады дзейнасці, якія дазваляюць аператыўна выконваць натарыяльныя дзеянні, максімальна ўлічваючы законныя інтарэсы грамадзян. Дзеля гэтага працуем па прынцыпу “аднаго акна”, даём бясплатныя кансультацыі вяскоўцам у ходзе планавых выездаў у сельскія населеныя пункты, пры неабходнасці можам ажыццявіць натарыяльныя дзеянні на даму для пэўнай катэгорыі грамадзян. Усё робіцца дзеля камфортнага жыцця насельніцтва, а павышэнне эфектыўнасці работы са зваротамі людзей, як гаварылася ў Пасланні, з’яўляецца адной са складаючых у пабудове сапраўднай дзяржавы для народа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *