Грані школьнага жыцця

Образование

Грані школьнага жыцця



Першы месяц трэцяй навучальнай чвэрці запомніцца для бацькоў школьнікаў немалаважнай падзеяй – раённым бацькоўскім сходам.



Мерапрыемства пад эгідай в.а. начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Т.В. Назаравай з удзелам спецыялістаў аддзела прайшло на базе сярэдняй школы № 3 г. Хойнікі.



Як і заўсёды, на абмеркаванне  былі вынесены найбольш актуальныя праблемы навучання і выхавання школьнікаў. На гэты раз разглядвалася пытанне ўзаемадзеяння сям’і і школы, на сход былі запрошаны і эксперты: урач цэнтральнай раённай бальніцы С.І. Собаль, начальнік аддзялення ДАІ РАУС У.П. Талюк, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Л.Ю. Чэкан. Дарэчы, Людміла Юр’еўна падрабязна расказала аб дзіцячай неспрыяльнасці і прычынах яе ўзнікнення. Аналіз паводзін школьнікаў у няпросты для іх пераходны перыяд паказвае, што бацькоўскі давер і разуменне дзіцячых перажыванняў станоўча адлюстроўваюцца на далейшым развіцці падлетка.


Метадыст сектара аховы правоў дзяцінства аддзела адукацыі Н.У. Валяватая падзялілася з бацькамі навучэнцаў і прадстаўнікамі бацькоўскіх камітэтаў інфармацыяй аб дзецях, якія засталіся без апекі і трапілі ў сацыяльны прытулак. У працяг тэмы выступіла сацыяльны педагог гімназіі г. Хойнікі Л.М. Мяховіч.
З першага дня школьнага навучання многіх мам і тат хвалюе пытанне, як зберагчы здароўе сына ці дачкі ў школе? На гэта С.І. Собаль дала параду: праблему можна ўхіліць з дапамогай правільнага харчавання, прафілактыкі захворванняў і аптымальнага чаргавання заняткаў і адпачынку. Гэту тэму прадоўжыла і метадыст аддзела адукацыі па аздараўленню Н.І. Каўрова.


Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *