Удасканальваючы формы і метады работы

Власть

Час мяняецца, адпаведна патрабуюць змен і формы работы з насельніцтвам.

Ад гэтым і многім іншым ішла размова на семінары-вучобе дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 28 склікання.

Аднак не толькі размовамі, але і візітамі на флагманы прамысловасці, іншыя аб’екты разнастаілі сваю работу прадстаўнікі дэпутацкага корпусу. Завод гідраапаратуры, лясгас, раённы краязнаўчы музей, сярэдняя школа №1 – вывучалі, размаўлялі, дзяліліся ўражаннямі.

Адзначыўшы, што сёння час патрабуе ад дэпутата большай актыўнасці, большай уласнай інфармаванасці, старшыня райсавета дэпутатаў Г.В. Бондар заклікала актыўней працаваць з людзьмі ў акругах, даводзіць злабадзённую інфармацыю, растлумачваць, паведамляць. У прыватнай, так сказаць, гутарцы насельніцтва раскрываецца больш.

У сярэдняй школе №1 вучні, сярод якіх былі і прадстаўнікі Маладзёжнага парламенту нашага раёна, з цікавасцю слухалі дэпутатаў, задавалі пытанні. Сваім вопытам работы ў выбарчай акрузе падзялілася дырэктар школы Ж.А. Сяргеенка.

На заводзе гідраапаратуры ўдзельнікі семінара-вучобы прайшлі па вытворчых цахах, пагутарылі з работнікамі, даведаліся, чым яны цікавяцца ў вольны ад работы час. Сваім вопытам работы ў выбарчай акрузе падзяліўся дэпутат, начальнік тэхналагічнага аддзела гэтага завода С.Ф. Краўчанка.

У лясгасе дэпутаты вывучылі ўмовы працы і быту, якія ствараюцца для работнікаў арганізацыі, азнаёміліся з вытворчасцю. Дырэктар ДЛГУ «Хойніцкі лясгас», дэпутат У.В. Грыцкоў адзначыў, што многа работы праводзіцца па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на зямлі, асабліва ў межах Года малой радзімы. І ўласны прыклад кіраўніка арганізацыі як нішто іншае падштурхвае работнікаў да стараннай працы.
Таксама ў гэты дзень адбылося ўручэнне дэпутатам пасведчанняў.

 

Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *