Пешаходны пераход – для пешаходаў

Законнасць і парадак

Пешаходны пераход – для пешаходаў



З 1 па 10 лютага ў Гомельскай вобласці праводзіцца дэкада «Уступі дарогу пешаходу».
На Гомельшчыне наезд на пешахода застаецца самым распаўсюджаным відам дарожна-транспартнага здарэння. Узаемаадносіны паміж вадзіцелямі і пешаходамі заўсёды напружаныя. Будучы вадзіцелямі, мы папракаем пешаходаў за няспрытнасць, павольнасць, а калі становімся пешаходамі, у адрас вадзіцеляў мы кідаем папрокі ў няўважлівасці.



Сёлета ў вобласці здзейснена 8 такіх дарожных аварый, у іх 2 пешаходы загінулі і 6 траўміраваны.
У разуменні многіх вадзіцеляў парушэнне правіл праезду пешаходных пераходаў з’яўляецца дробяззю. Але за гэта прадугледжаны адміністрацыйны штраф: за ўпершыню здзейсненае такое правапарушэнне  – ад 1 да 5 базавых велічынь, паўторна на працягу года – ад 2 да 8 базавых велічынь.



Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае! На нерэгулюемых пешаходных пераходах вадзіцель абавязаны ўступіць дарогу пешаходам. Калі перад пераходам спыніўся ці запаволіў рух аўтамабіль, то вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах у тым жа напрамку, павінны ўпэўніцца, што наперадзе няма пешаходаў і толькі пасля гэтага прадаўжаць рух.



Пешаходны пераход – для пешаходаў. Гэта адзіная магчымасць дарослым і дзецям бяспечна перайсці праезную частку.



Д. Валяваты, старшы інспектар адміністрацыйнай практыкі аддзялення ДАІ РАУС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *