На кантролі – звароты грамадзян


На кантролі – звароты грамадзян


У мінулым месяцы на сустрэчу з калектывам КЖУП «Хойніцкі камунальнік» выязджала інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама на чале з кіраўніком раёна А.І. Цітком.
На паступіўшыя ў ходзе размовы скаргі і пытанні дадаткова падрыхтавала тлумачэнні кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы.


Харчаванне  ў стацыянары



У стацыянарах Хойніцкай цэнтральнай раённай бальніцы арганізавана лячэбнае харчаванне з выкарыстаннем прыкладнага двухтыднёвага меню, распрацаванага згодна з нарматыўна-метадычнай дакументацыяй Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Кожны тыдзень праводзіцца анкетаванне пацыентаў у стацыянары па пытаннях задаволенасці-незадаволенасці якасцю аказваемай медыцынскай дапамогі, у тым ліку і харчаваннем. Большая частка апытаных прэтэнзій да якасці харчавання не маюць.


Пры вострым зубным болю



Прыём пацыентаў з вострым зубным болем у цэнтральнай раённай паліклініцы ажыццяўляецца абавязкова ў дзень звароту да ўрачоў-стаматолагаў на бясплатнай аснове.


Чаму плёнкі няма?



Рэнтгеналагічнае даследаванне зубоў праводзіцца згодна з зацверджаным графікам па адной гадзіне ў першую і другую змены ў 19-м кабінеце рэнтгенслужбы. Гэты графік зацверджаны ў адпаведнасці з нарматывамі. Адначасовая работа 2 рэнтгенапаратаў у кабінеце катэгарычна забаронена (ад рэдакцыі: гэта сказана наконт запыту, чаму не можна рабіць адначасова двум пацыентам і рэнтген грудной клеткі, і зуба).
Дэнтальная плёнка ў рэнтгенкабінеце ЦРБ маецца непастаянна ў наяўнасці. Прычына таму – перабоі ў пастаўцы рэнтгенплёнкі на склады УП «Медтэхніка».


Парадак праходжання медаглядаў



Абавязковыя медагляды работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый праводзяцца ў бальніцы не хаатычна, а з захаваннем парадку, прадугледжанага пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 47 ад 28.04.2010. Згодна з зацверджанай ім інструкцыяй, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый павінны да пачатку каляндарнага года накіраваць спіскі работнікаў, якія падлягаюць перыядычным медаглядам па прафесіях. На падставе гэтых спіскаў арганізацыя аховы здароўя да 1 лютага складае графік праходжання медаглядаў, якія завяршаюцца да 1 снежня каляндарнага года. Па выніках медаглядаў складаецца акт, які накіроўваецца наймальніку (пры ўмове заключэння дагавора на аказанне платнай паслугі – медагляду – і праведзенай аплаты за яго).



Агляды работнікаў, не ўключаных у спіс прафесій, якія падлягаюць перыядычным медаглядам, а таксама пазачарговыя медагляды па ініцыятыве наймальніка, папярэднія медагляды асоб, паступаючых на працу, ажыццяўляюцца на падставе накіравання наймальніка ў арганізацыю аховы здароўя.


Калі прыём у аднаго  хірурга закончаны



Хірургічны кабінет у раённай паліклініцы працуе з 8.00 да 18.30 без перапынку на абед. Калі вы былі на прыёме ў першую змену, а затым пайшлі на рэнтгенаўскі здымак і па вяртанню прыём у хірурга ў першую змену закончаны, вас у абавязковым парадку прыме хірург, які працуе ў другую змену.


Ірына Лукашэнка.        



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *