Колькасць пярвічак узрасла

Рэха падзеі

Колькасць пярвічак узрасла



Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» згуртоўвае неабыякавых да лёсу сваёй Радзімы людзей. Яго ініцыятыўныя актывісты штогод добрымі справамі спрыяюць росквіту роднай зямлі. Праводзіцца шэраг патрыятычных і спартыўных мерапрыемстваў, прапагандысцкіх праграм і сустрэч, якія радуюць станоўчымі вынік­амі, у тым ліку актыўным ростам колькасці членаў «Белай Русі».



Так, у мінулым годзе ў нашым раёне створаны тры новыя пярвічныя арганізацыі. Рады аб’яднання папоўнілі прадстаўнікі працоўных калектываў ДЭУ-45 (уступіла 4 чалавек), тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (39 чалавек) і райвыканкама (35 чалавек).



Усяго ж актывістамі раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» сёння з’яўляюцца 218 хайнічан. Прымаючы ўдзел у рабоце аб’яднання, яны рэалізоўваюць свой творчы патэнцыял і працуюць на ўмацаванне беларускай дзяржавы.



Да таго ж, гэтае аўтарытэтнае грамадскае аб’яднанне дапамагае жыхарам раёна ў вырашэнні надзённых праблем. Летась зарэгістравана 14 зваротаў грамадзян на «гарачыя лініі», усе пытанні вырашаны.
Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *