Сустрэча «бронзавых»

Спорт

Напярэданні Дня вызвалення Хойнікшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбылася сяброўская сустрэча паміж бронзавымі прызёрамі першынства раёна па валейболу – камандамі юнакоў і дзяўчат Паселіцкай сярэдняй школы. Спартыўная зала сабрала ўдзельнікаў, прыхільнікаў і, безумоўна, балельшчыкаў двух каманд. Гульня доўжылася на працягу гадзіны і трымала ўсіх у палоне напружання і азарту.

Ва ўпартай барацьбе з лікам 2:1 перамогу святкавала каманда юнакоў школы ў складзе: І. Лазарчука, Д. Баглея, У. Амельчанкі, В. Мінчыка, А. Жэбіта, А. Герасімава. Крыху саступіла ім каманда дзяўчат у складзе: В. Ярац, К. Яромчык, К. Півавар, А. Германенка, В. Філіпчанка і А. Вежнавец.

Каманды ўзнагароджаны салодкімі прызамі, якімі разам частаваліся за агульным сталом.

Э. СЯЛЕЦКІ, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Паселіцкай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *