Работа аграпрамысловага комплексу стала галоўнай тэмай адзінага дня інфармавання

Власть

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райсавета дэпутатаў на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар сустрэлася з працоўным калектывам КЖУП «Хойніцкі камунальнік».

У фае прадпрыемства работнікі ЦРБ арганізавалі міні-паліклініку, дзе кожны жадаючы мог памераць свой артэрыяльны ціск, зрабіць экспрэс-тэст на ўтрыманне цукру ў крыві, узяць памятку аб прафілактыцы інсульту, ВІЧ-інфекцыі, дыябету, вядзенні здаровага ладу жыцця.

Інфармуючы аб становішчы сельскай гаспадаркі ў нашай краіне, Г.В. Бондар адзначыла, як працуюць раённыя сельгаспрадпрыемствы, з якімі паказчыкамі падыйшлі да свайго прафесійнага свята. Таксама Галіна Віктараўна давяла інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным становішчы раёна, функцыях дэпутацкага корпуса.

Асобная ўвага ўдзелена налічэнню пенсій, сацыяльнаму страхаванню. Таксама абмеркаваны праблемы гандлёвага абслугоўвання ў раёне і сітуацыя ў райспажыўтаварыстве.

Зайшла размова і пра работу камунальнай службы. Як адзначыла Галіна Віктараўна, неякаснае выкананне работнікамі «Камунальніка» зваротаў грамадзян выклікае недавер грамадзян да гэтай службы, спараджае рост зваротаў у вышэйстаячыя арганізацыі. А пытанне вырашаецца проста: неабходна своечасова і, галоўнае, якасна выконваць заяўкі, каб самім жа потым перарабліваць не прыходзілася. І залежыць гэты момант толькі ад саміх работнікаў КЖУП «Хойніцкі камунальнік».

Прафілактыка захворванняў сістэмы кровазвароту, вядзенне здаровага ладу жыцця, абавязковая штогадовая дыспансерызацыя, выкананне правілаў пажарная бяспекі – да гэтага заклікалі калектыў прадстаўнікі ЦРБ, РАНС, РАУС.

Тэкст і фота Вольгі БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *