Удалы шлях да поспеху

Образование

Удалы шлях да поспеху



Каманда гарадской гімназіі прыняла ўдзел у III абласным гімназічным інтэрактыўным фестывалі «Гораду і сусвету». Фестываль праходзіў напярэдадні Дня беларускай навукі на базе гімназіі № 51 у Гомелі.
Канкурсантам патрэбна было не толькі яскрава і змястоўна прадставіць сваю навучальную ўстанову, але і выдатна праявіць сябе ў інтэлектуальным конкурсе. 



Наша каманда, у склад якой увайшлі навучэнцы 5-11 класаў, члены навуковага таварыства гімназістаў «Шлях да поспеху», праявілі сябе ў конкурсе «Што? Дзе? Калі?», стаўшы ў ім лепшымі. Гэты конкурс праводзіў кіраўнік клуба інтэлектуальных гульняў «Белая рысь» Леанід Клімовіч. Ён жа запрасіў хайнічан паўдзельнічаць у інтэлектуальнай тэлевізійнай гульні для школьнікаў «Эрудит-пятёрка».



Заслужыла ўвагі і даследчая работа нашых гімназістаў, праведзеная пад старшынствам кіраўніка навуковага таварыства навучэнцаў гімназіі І.Л. Козыравай. У конкурсе даследчых работ за экспрэс-даследаванне «Вывучэнне ўздзеяння музыкі на ўстойлівасць увагі» і яго абарону каманда атрымала Дыплом ІІ ступені.



Вольга Белаш.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *