Віншаванні – старажылам
У студзені 90-гадовы юбілей адзначылі хайнічане Васілій Маркавіч Галаўко, Павел Лук’янавіч Кулакоўскі і Вольга Антонаўна Купрэйчык.
Па традыцыі паважаных юбіляраў наведалі на даму і павіншавалі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва З.А. Гардзейчык і Л.Ф. Навіцкая. Жанчыны пажадалі імяніннікам моцнага здароўя і ўвагі блізкіх, а таксама падарылі сімвалічныя падарункі.
Кожны з гэтых людзей можа ганарыцца сваёй сям’ёй. В.М. Галаўко выхаваў трох сыноў, як і П.Л. Кулакоўскі. В.А. Купрэйчык нарадзіла семярых дзяцей, а зараз мае 15 унукаў і 21 праўнука.