Лепшыя ў арганізацыі работы па ахове працы


Лепшыя ў арганізацыі работы па ахове працы



На падставе рашэння Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта ад 4 ліпеня 2008 года №670 «Аб штогадовым аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю работы па ахове працы на тэрыторыі Хойніцкага раёна»  адбылося пасяджэнне адпаведнай раённай камісіі пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама А.М. Іўковай. На ім падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы за 2012 год.



Згодна з рашэннем райвыканкама
пераможцамі прызнаны:
— дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія  г. Хойнікі»;
— торфабрыкетны завод «Хойніцкі»;
— фабрыка мастацкіх вырабаў.



Пераможцам прадугледжаны Дыплом і грашовая прэмія ў памеры 10 базавых велічынь. Да таго ж, яны прызнаны ў раёне базавымі прадпрыемствамі па ахове працы.



Дарэчы, у адпаведным рашэнні райвыканкама звернута ўвага кіраўнікоў ДБУ-23 (Главінскі М.У.), ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» (Максімовіч А.А.), КСУП «Велікаборскі» (Тальчук А.М.), в.а. дырэктара ААТ «Хойнікірамбуд» (Уткін А.М.) на непрадастаўленне неабходных матэрыялаў у раённую камісію для ўдзелу ў аглядзе-конкурсе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *