Крочым за здароўем

Общество

«А чаму б і не? Калі мы адчуваем прыліў сіл, паляпшэнне самаадчування, вынослівасць арганізма, павышэнне імунітэту», – з бадзёрым настроем адзначаюць хайнічанкі-пенсіянеркі З.В. Дрожжа і Л.А. Кайзіновіч.

Карэспандэнт «Хойніцкіх навін» сустрэла жанчын падчас заняткаў скандынаўскай хадой у крыху заснежаным гарадскім парку.

Зоя Васільеўна і Людміла Анатольеўна займаюцца такім відам фізічнай актыўнасці адносна нядаўна (каля месяцу), аднак паспелі асвоіць тэхніку і атрымаць прыкметны паспяховы рэзультат ад заняткаў. Урокі хады амаль кожны дзень праводзіць для іх жыццярадасная і адказная А.А. Курленка, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.
Як лічаць «спартсменкі», скандынаўская хада – самы эфектыўны і танны спосаб палепшыць здароў’е, пагэтаму яны заклікаюць людзей «залатога» ўзросту не ляжаць на канапах, а падключацца да іх, каб сваё здароў’е падправіць і быць заўсёды ў тонусе!

Потым Людміла Анатольеўна дадала, што яшчэ і ідэальны выхад для пахудзення, ад лішніх кілаграмаў можна з лёгкасцю з дапамогай хады пазбавіцца. А у вас ужо з’явілася жаданне? Дык можа палкі ў рукі і займемся скандынаўскай хадой?

Вікторыя МАРОЗ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *