Створым квітнеючую краіну разам!

Сельское хозяйство

На базе Паселіцкага сельсавета прайшоў раённы семінар на тэму “Арганізацыя работы Паселіцкага сельскага Савета дэпутатаў, сельскага выканаўчага камітэта па жыццезабеспячэнню насельніцтва, навядзенню парадку на зямлі, добраўпарадкаванню населеных пунктаў”.

Удзельнікі наведалі аб’екты вытворчай і сацыяльнай сферы вёсак Звяняцкае, Веляцін, Пудакоў, Лісцвін, пагутарылі з мясцовымі жыхарамі.

На пленарным пасяджэнні, у якім прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічан і старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкіна, самымі злабадзённымі былі пытанні добраўпарадкавання. Старшыням сельскіх Саветаў было рэкамендавана пераняць вопыт Паселіцкага сельскага Савета па вырашэнню лёсу апусцелых дамоў. Як расказала яго старшыня Л.М. Зелянкоўская, каля 60-ці ўласнікам пустуючых дамоў былі разасланы пісьмы, на большасць з якіх ужо атрыманы адказы: многія людзі маюць намер у бліжэйшы час прывесці ў належны стан свае домаўладанні, знайшліся і такія, хто адмовіўся ад правоў уласніка, даў згоду на пахаванне дома. Дзякуючы гэтым мерам колькасць пакінутых будынкаў паступова змяншаецца. Шмат пытанняў узнікае і ў працэсе работы з нядбайнымі гаспадарамі, якія ўтвараюць несанкцыяніраваныя звалкі, не сочаць за парадкам на ўласнай зямлі, спальваюць смецце, забруджваючы навакольнае асяроддзе. Да такіх будуць прымацца меры адміністрацыйнага спагнання.

Як падкрэсліў у час падвядзення вынікаў семінара старшыня райвыканкома А.В. Бічан, галоўная задача – добраўпарадкаваць наш агульны дом, не спыняючыся на дасягнутым, прытрымлівацца актыўнай жыццёвай пазіцыі. Толькі разам мы зможам стварыць прыгожую, моцную і квітнеючую краіну.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *