Булачкамі ўжо не пахне

Общество

Шмат каму з нас, праходзячы міма «Кулінарыі» райспажыўтаварыства, не аднойчы даводзілася ўлоўліваць прыемны пах свежых булачак, які даносіўся з вокнаў кандытарскага цэха.

Асабліва востра страўнік і нос «рэагавалі» на такія пахі бліжэй да абеду, калі з гарачай печкі даставалі гатовую выпечку. Румяная здоба з карыцай, макам і цукрам была да спадобы не толькі хайнічанам, але і гасцям горада. З прылаўка іх размяталі вельмі хутка.

Але нядаўна смачны пах знік, як зніклі з паліц «Кулінарыі» і салодкія булачкі.

Як патлумачылі нам у раённым спажывецкім таварыстве, у сувязі з няпростай фінансавай сітуацыяй, якую, як усе мы паспелі заўважыць, перажывае райпо – кулінарны цэх «перабраўся» на мясцовы хлебазавод. Усім упадабаны праснак яшчэ будзе з’яўляцца ў продажы, але не булачкі. Работнікам цэха даводзілася ўсю ноч шчыраваць, каб раніцай свежыя прысмакі паступілі ў продаж, а зараз гэта, на жаль, ужо не рэнтабельна.

Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *