Даніна памяці


23 гады прайшло з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Але і па сённяшні дзень тыя людзі, якім давялося стаць сведкамі і непасрэднымі ўдзельнікамі ліквідацыі вынікаў катастрофы, памятаюць трагічныя падзеі 1986-га.
 Акцыя, арганізаваная Гомельскім аблвыканкомам, штогод збірае на Хойніцкай зямлі ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі, якія на той час з’яўляліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў. У гэтым годзе дэлегацыя з 20 чалавек на чале з генералам-маёрам міліцыі ў адстаўцы С.Р. Сазанковым у суправаджэнні старшыні ветэранскай арганізацыі аддзялення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Г.Ф. Курловіча наведалі раённы аддзел унутраных спраў. Усклалі кветкі да мемарыяльнай дошкі на будынку РАУС, у якім у 1986-м размяшчаўся штаб аператыўнай групы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, і да помніка Смутку выселеным вёскам.



Ірына АНДРЭЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *