Трайны поспех хойніцкіх дзюдаістаў

Спорт

Не было роўных дзюдаістам, выхаванцам трэнера СДЮШАР г. Хойнікі А.М. Лук’яненкі на трох спаборніцтвах па гэтаму віду спорту, якія адбыліся нядаўна.



Юнакі і дзяўчаты 1993-1996 гадоў нараджэння выступалі на першынстве Гомельскай вобласці сярод юніёраў у цэнтры алімпійскага рэзерву адзінаборстваў г. Гомеля. Юнакі занялі другое каманднае месца, дзяўчаты – першае, а ў суме каманда выйшла абсалютнай пераможцай.
Дастойны ўклад у дасягнуты вынік унеслі Хрысціна Ярац, Ксенія Будзько, Любоў Козыр, якія ў індывідуальным заліку занялі першыя месцы.
Сярэбраныя прызёры першынства – Станіслаў Турчанок, Аляксандр Кавальчук,  Анастасія Кузьменка, Аляксандра Шкут, Кацярына Шылун, бронзавыя – Захар Бордак, Міхаіл Стольнікаў, Аляксандр Гарбаты, Крысціна Астрэйка.



**  **  **
У першынстве Мазырскага раёна па дзюдо гонар нашага раёна абаранялі 30 дзюдаістаў, яны  паказалі высокі спартыўны клас, узялі 10 першых месц, 5 – другіх, 9 – трэціх месц. І як заканамерны вынік – другая камандная перамога.



**  **  **
Трэцюю перамогу заслужылі на адкрытым першынстве Ельскага раёна па дзюдо. Туды выязджалі 9 дзюдаістаў, і ўсе ўздымаліся на пераможны п’едэстал: 7 спартсменаў занялі першае месца, па аднаму – другое і трэцяе.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *